Журналіст задала пытанне пра размову двух лідараў у жніўні 2025 года перад самітам Расіі і ЗША на Алясцы і заўважыла, што тады яны ўпершыню размаўлялі па тэлефоне.
«Чаму вы лічыце, што ў першы раз? — спытаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта ў СМІ прагучала (упершыню. — Заўв. БелТА), мы выдалі гэта ў СМІ. Але гэта не значыць, што мы не мелі кантактаў з Прэзідэнтам ЗША».
Што да падрабязнасцяў гутаркі, то, як расказаў кіраўнік дзяржавы, яна была даволі доўгай і датычылася ў тым ліку сітуацыі ва Украіне, маючай адбыцца сустрэчы з Уладзімірам Пуціным на Алясцы, узаемаадносін з Кітаем.
«Я яму проста ад душы параіў поспехаў і сказаў: „Дональд, ты не спяшайся, размаўляючы з Пуціным“. Хоць яны ўжо вялі перагаворы, я яму парэкамендаваў, як сябе паводзіць: „Дональд, не цісні на Пуціна, гэта бескарысна“. Пуцін разумее, што такое Злучаныя Штаты Амерыкі», — прывёў некаторыя падрабязнасці Прэзідэнт Беларусі.«Па Кітаі Трамп закрануў пытанне, абмяркоўвалі. Не ў плане нашых адносін з Кітаем, а ў цэлым ролі Кітая, — прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. — Доўгая была размова, і мы грунтоўна пагаварылі. Ён прыехаў на сустрэчу з Пуціным і яму сказаў: «Я толькі што размаўляў з тваім фанатам».