Больш як 600 грузавых і легкавых аўто чакаюць уезду ў Літву і Польшчу, паведамляе БелТА.
На граніцы з Польшчай 375 грузавікоў стаяць у чарзе на выезд з Беларусі. Самы загружаны маршрут праходзіць праз пагранпераход «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы»). Кантралюючыя службы польскага боку за суткі аформілі 48 працэнтаў фур ад нормы, што ідуць з тэрыторыі Беларусі. Праз «Баброўнікі» (сумежны «Бераставіца») у Еўрасаюз прайшло 19 працэнтаў велікагрузаў.
Перад літоўскімі пагранпераходамі «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») і «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») фіксуецца 120 велікагрузаў. Сумежныя пункты пропуску прынялі 17 працэнтаў грузавікоў.
Па стане на 10:00, уезду ў Польшчу перад пагранпераходамі «Кузніца Беластоцкая» (сумежны «Брузгі») і «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») чакае 131 легкавушка. Супрацоўнікі сумежных пунктаў пропуску аформілі 32 працэнты транспарту.