Top.Mail.Ru

ДПК: Больш як 66 тыс. жыхароў еўрапейскіх краін наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года

Больш як 66 тыс. жыхароў еўрапейскіх краін наведалі Беларусь у бязвізавым парадку з пачатку года, паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржаўны пагранічны камітэт (ДПК).



Так, з 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 66 690 замежных грамадзян з 38 еўрапейскіх краін.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізу Беларусь наведалі 1 324 859 жыхароў Еўропы. «З Латвіі — 423 844 іншаземцы, з Літвы — 686 841, з Польшчы — 145 447. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехалі 68 727 чалавек», — расказалі ў ДПК.

У ведамстве нагадалі, што бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін дзейнічае да 31 снежня 2026 года ўключна.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю