Вялікая колькасць легкавога транспарту фіксуецца на ўезд у Польшчу — 2850 аўто. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
«Нягледзячы на павелічэнне чаргі больш чым на 14 %, польскія кантрольныя службы пагранічнага пераходу "Цярэспаль" за суткі знізілі паказчык пропуску з Беларусі і прынялі на сваю тэрыторыю 33 % легкавікоў ад нормы», — падкрэслілі ў беларускім пагранічным ведамстве.
Уезду ў Літву перад «Мядзінінкаем» чакаюць 80 легкавых аўто, перад «Шальчынінкаем» («Беняконі») — 20. Сумежныя пункты пропуску прынялі з Беларусі 50 % і 69 % легкавікоў ад нормы адпаведна.
Акрамя таго, уезду ў Еўрасаюз перад літоўскімі пунктамі пропуску «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай» чакаюць 750 фур. Перад латвійскім пунктам пропуску «Патэрніекі» ў чарзе знаходзяцца 460 велікагрузаў.