Больш за 340 велікагрузаў чакаюць уезду ў Літву і Польшчу. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Уезду ў Літву перад пунктамі пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») чакаюць 220 велікагрузаў. Сумежны бок за суткі аформіў 25 % грузавікоў ад нормы.
На польскім напрамку перад пунктамі пропуску «Баброўнікі» («Бераставіца») і «Кукурыкі» («Казловічы») фіксуецца каля 120 грузавых аўтамабіляў. Супрацоўнікі гэтых пагранпераходаў прынялі на сваю тэрыторыю каля 37 % транспарту ад нормы.
Уезду ў Польшчу перад пагранпераходам «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі») чакаюць 24 легкавушкі.