Top.Mail.Ru

ДПК: чарга грузавога і легкавога транспарту фіксуецца толькі на ўезд у Польшчу

Чарга грузавога і легкавога транспарту фіксуецца толькі на ўезд у Польшчу, паведамляе БелТА.


Па стане на 10:00 перад польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») уезду ў ЕС чакаюць 60 легкавых аўто і 10 аўтобусаў. За мінулыя суткі сумежныя кантралюючыя службы прынялі на сваю тэрыторыю 37 працэнтаў транспарту ад нормы.

Перад пагранпераходамі «Баброўнікі» (сумежны «Бераставіца») і «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») фіксуецца 55 велікагрузаў. Праз гэтыя маршруты ў Польшчу праехалі 34 працэнты фур.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю