Каля 1,6 тыс. фур чакаюць на границы ўезду ў Літву. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, перадае БелТА.
«У 23.15 26 кастрычніка літоўскі бок у чацвёрты раз прыпыніў афармленне ў пунктах пропуску „Шальчынінкай“ (сумежны „Беняконі“) і „Мядзінінкай“ (сумежны „Каменны Лог“). Пропуск транспарту не адноўлены. У чарзе на ўезд у Літву знаходзіцца 1590 грузавых і 260 легкавых аўто», — адзначылі ў беларускім памежным ведамстве.
З пятніцы чарга легкавікоў перад польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») павялічылася з 360 да 785 адзінак. Польскія кантралюючыя службы аформілі 38% аўто ад нормы.
Самы загружаны маршрут у Еўразвяз праходзіць праз польскі пункт пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы»), перад якім у чарзе знаходзіцца 3060 фур. За выходныя дні ў Польшчу прайшло 60% велікагрузаў.
Больш за 480 фур чакаюць уезду ў Латвію перад пагранпераходам «Патэрніекі» (сумежны «Грыгораўшчына»). Праз гэты пункт пропуску ў Еўразвяз прайшло 44% транспарту.