Па стане на 10:00 на ўсіх кірунках чакаюць уезду ў Еўрасаюз 1765 адзінак грузавога транспарту, паведамляе ў сваім Тэлеграм-канале Дзяржпагранкамітэт.
Па стане на 10:00 на ўсіх кірунках чакаюць уезду ў Еўрасаюз 1765 адзінак грузавога транспарту, паведамляе ў сваім Тэлеграм-канале Дзяржпагранкамітэт.
Менш за ўсё фур за суткі прайшло на суседнюю тэрыторыю праз літоўскі пагранпераход «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог»), яго кантрольныя службы аформілі толькі 12% транспарту ад нормы.
Перад пунктам пропуску «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») фіксуецца 460 грузавікоў, яго супрацоўнікі за суткі выканалі норму па пропуску фур на 19%.
Звыш 580 вялікагрузаў чакаюць уезду ў Латвію перад пагранпераходам «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына»). Па дадзеным маршруце ў Еўрасаюз прайшоў 31% транспарту.
Перад адзіным даступным для легкавога транспарту польскім пунктам пропуску «Цераспаль» (сумежны «Брэст») у чарзе знаходзяцца 2055 аўтамабіляў. Сумежны бок за суткі прыняў на сваю тэрыторыю 33% легкавушак ад нормы.
Уезду ў Літву перад пагранпераходамі «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») і «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») чакаюць 130 адзінак легкавога транспарту.
Фота з адкрытых крыніц