Top.Mail.Ru
108

ДПК: Каля 160 легкавікоў і 290 велікагрузаў чакаюць уезду ў Літву і Польшчу перад выхаднымі

Уезду ў Літву і Польшчу перад выхаднымі днямі чакаюць каля 160 легкавых і 290 грузавых аўто. Пра гэта паведамілі БелТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.



Так, перад літоўскімі пунктамі пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») фіксуецца 290 велікагрузаў. Як падкрэслілі ў ДПК, сумежныя кантралюючыя службы на гэтых маршрутах прынялі за суткі 13 % і 31 % грузавога транспарту ад нормы адпаведна.

Паводле звестак на 10.00, уезду ў Польшчу перад пагранічнымі пераходамі «Цярэспаль» («Брэст») і «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі») чакаюць 110 і 59 легкавікоў адпаведна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю