Да завяршэння трох выхадных дзён чарга легкавога транспарту і аўтобусаў на ўезд у Польшчу застаецца істотнай.
«Па стане на 13.00, уезду на тэрыторыю пункта пропуску „Цярэспаль“ чакаюць каля 1600 адзінак транспарту. Прагназуючы рост пасажырапатоку ў Польшчу, беларускі бок напярэдадні прыняў меры па павелічэнні колькасці супрацоўнікаў у зменах. Гэта дазволіла павялічыць хуткасць афармлення асоб і транспарту ў пункце пропуску „Брэст“ у абодвух напрамках», — паведамілі ў прэс-службе.
Аднак кантрольныя службы Польскага «Цярэспаля» працягнулі павольнае афармленне. «За суткі Польшча прапусціла з Беларусі ўсяго 29% легкавікоў ад нормы», — удакладнілі ў ДПК.
У пагранічным камітэце папярэджваюць грамадзян, якія выехалі ў Польшчу, аб магчымых затрымках на граніцы па вяртанні ў Беларусь пасля выходных дзён. «У першую чаргу верагоднасць істотных чэргаў абумоўленая запаволеным афармленнем супрацоўнікамі пагранічнага пераходу „Цярэспаль“, а таксама вяртаннем вялікай колькасці асоб і транспарту на тэрыторыю нашай краіны пасля святаў», — адзначылі ў прэс-службе.