Каля 2,8 тыс. легкавых і грузавых аўто чакаюць уезду ў Еўрасаюз, паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце.
Па стане на 10.00 перад усімі польскімі пунктамі пропуску было 1280 легкавушак і 4 аўтобусы. Супрацоўнікі сумежных пагранпераходаў за 24 гадзіны прынялі на сваю тэрыторыю 34% транспарту ад нормы.
Уезду ў Літву перад «Мядзінінкаем» (сумежны «Каменны Лог») і «Шальчынінкаем» (сумежны «Беняконі») чакалі 80 легкавых аўто. Літоўскія кантралюючыя службы аформілі 58% аўто.
Найбольшая чарга грузавога транспарту — перад польскім пунктам пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») — каля 870 адзінак. За суткі сумежны бок прыняў на сваю тэрыторыю 30% фур ад нормы. Праз «Баброўнікі» (сумежны «Бераставіца») у Еўрасаюз праехала ўсяго 16% велікагрузаў, у чарзе — каля 200.
Літоўскія кантралюючыя службы пунктаў пропуску «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай» за суткі прапусцілі на сваю тэрыторыю 22% грузавікоў ад нормы, у чарзе — больш як 300.