Каля 550 легкавых аўтамабіляў і 8 аўтобусаў чакаюць уезду ў Польшчу. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Самы загружаны маршрут праходзіць праз пагранпераход «Цярэспаль» (сумежны «Брэст»). Тут у чарзе знаходзяцца 525 легкавікоў і 8 аўтобусаў. За суткі сумежны бок прапусціў 31 % легкавых аўтамабіляў ад нормы.
Перад пунктам пропуску «Кузніца Беластоцкая» (сумежны «Брузгі») уезду чакаюць 16 аўтамабіляў.