Top.Mail.Ru
125

ДПК: перад выхаднымі днямі чаргі на ўезд у ЕС чакаюць 190 грузавых і 70 легкавых аўто

Перад выхаднымі днямі ў чарзе на ўезд у ЕС фіксуецца 190 грузавых і 70 легкавых аўто, паведамляе БелТА.


«Па стане на 12:00 уезду ў Літву чакаюць 190 фур. Сумежны бок у пункце пропуску „Мядзінінкай“ („Каменны Лог“) за суткі аформіў толькі 17 % велікагрузаў. Перад пагранпераходам „Шальчынінкай“ („Беняконі“) знаходзяцца 110 грузавікоў. Праз гэты пункт пропуску ў Літву прайшлі 32 % аўто ад нормы», — расказалі ў ведамстве.

Кантралюючыя службы «Цярэспаля» («Брэст») за суткі аформілі 33 % легкавушак. Уезду ў Польшчу праз гэты пагранпераход чакаюць 70 аўто.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю