Выпуск транспарту з літоўскімі нумарамі з беларускіх пунктаў пропуску на выезд з Беларусі часова прыпыняецца. Пра гэта паведамляе БелТА.
«З 9:00 10 лістапада ў мэтах арганізаванага пераразмеркавання грузаперавозчыкаў па месцах стаянкі выпуск транспарту з літоўскімі рэгістрацыйнымі нумарамі з беларускіх пунктаў пропуску на выезд з Беларусі часова прыпыняецца», — адзначылі ў ДПК.
Пагранічная служба Беларусі ажыццяўляе маніторынг сітуацыі і знаходзіцца ў пастаяннай гатоўнасці да змянення абстаноўкі.
МЗС: больш за тысячу літоўскіх фур у Беларусі перамесцяць на спецстаянкі ў раёне «Катлоўкі»