Top.Mail.Ru
243

ДПК: рамонт дарогі ў пункце пропуску «Брэст» на граніцы з Польшчай можа ўскладніць рух

У пункце пропуску «Брэст» на граніцы з Польшчай пачаўся рамонт дарогі, што можа ўскладніць рух. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце. 


Раней Дзяржаўны мытны камітэт папярэдзіў, што з 30 чэрвеня па 14 ліпеня ў пункце пропуску «Брэст» (сумежны — «Цераспаль») будзе праводзіцца планавы рамонт асфальтабетоннага пакрыцця.

У ДПК звярнулі ўвагу, што правядзенне работ можа ўскладніць рух легкавушак і аўтобусаў, якія едуць праз беларуска-польскую граніцу. У ведамстве рэкамендавалі ўлічваць гэтыя звесткі падчас планавання паездак у Польшчу.

Фота: ДПК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю