Top.Mail.Ru
174

ДПК: у чарзе на ўезд у ЕС знаходзіцца амаль 5,8 тыс. грузавых і легкавых аўтамабіляў

У чарзе на ўезд у ЕС знаходзіцца 5790 грузавых і легкавых аўтамабіляў. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Перад адзіным даступным для легкавушак польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» («Брэст») фіксуецца 606 адзінак аўто і 15 аўтобусаў. Сумежны бок за суткі прыняў на сваю тэрыторыю толькі 38 працэнтаў аўто ад нормы.

Па стане на 10.00 уезду ў краіны ЕС чакаюць 5185 фур. Менш за ўсё грузавікоў за суткі прынялі ў літоўскім «Мядзінінкаі» («Каменны Лог») — 6 працэнтаў транспарту ад нормы. Праз пункт пропуску «Шальчынінкай» («Беняконі») у Літву прайшло больш за 24 працэнты велікагрузаў.

Кантрольныя службы пункта пропуску «Кукурыкі» («Казловічы») прынялі 40 працэнтаў фур, у чарзе ў Польшчу знаходзяцца 3145 грузавікоў.

Уезду ў Латвію праз пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгароўшчына») чакаюць 810 грузавікоў. Супрацоўнікі гэтага пагранперахода прапусцілі на сваю тэрыторыю 10 працэнтаў аўто ад нормы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю