Як расказалі ў ведамстве, гродзенскія пагранічнікі 16 чэрвеня ў раёне аднаго з садовых таварыстваў па аператыўнай інфармацыі затрымалі беларуса. Ён планаваў ажыццявіць супрацьпраўную дзейнасць на мяжы. Убачыўшы вайскоўцаў, мужчына паспрабаваў схавацца ў лясным масіве, але спроба аказалася беспаспяховай. Пры аглядзе мясцовасці пагранічнікі выявілі два БПЛА, 16 акумулятараў да іх і ноўтбук.
Парушальніка даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання Гродзенскай пагрангрупы. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы. Зламысніку пагражае арышт да 15 сутак і штраф да 100 базавых велічынь (1 БВ — Br42).
У ДПК нагадалі, што забараняецца выкарыстанне паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь без належнага дазволу. Акрамя таго, незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне лятальных апаратаў у пагранічнай зоне або пагранічнай паласе з’яўляюцца парушэннем пагранрэжыму і прыводзяць да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулу 24.19 КаАП (штраф да 50 базавых велічынь).