Уезду ў Еўрасаюз чакаюць звыш 3,6 тыс. транспартных сродкаў, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Чарга на ўезд у Еўрасаюз налічвае 2180 грузавікоў. Менш за ўсё фур за суткі прынялі ў літоўскім «Мядзінінкаі» (сумежны «Каменны Лог»), яго кантрольныя службы прапусцілі на сваю тэрыторыю 12% транспарту ад нормы.
Супрацоўнікі польскага пункта пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») прынялі 61% вялікагрузаў. У чарзе — 1060 грузавых аўто. Уезду ў Латвію праз «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына») чакаюць 400 грузавікоў. Супрацоўнікі гэтага пагранперахода прапусцілі на латвійскую тэрыторыю за суткі 27% аўто ад нормы.
На беларускай тэрыторыі перад польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») знаходзяцца 1450 аўто і 20 аўтобусаў. Польскія кантрольныя службы за суткі аформілі 35% легкавушак ад нормы.
На ўезд у Літву перад пагранпераходамі «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») і «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») фіксуецца 30 легкавушак.
Фота: БелТА