Top.Mail.Ru
298

ДПК: уезду ў Польшчу чакаюць больш за 1,3 тыс. легкавушак

Уезду ў Польшчу чакаюць 1317 легкавушак, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


Перад адзіным даступным для легкавушак польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») фіксуецца 1317 аўтамабіляў. За суткі чарга вырасла на 417 аўто. Сумежны бок за суткі прыняў на сваю тэрыторыю 38% аўто ад нормы.

На літоўскіх пунктах пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») і «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») уезду ў ЕС чакаюць 30 легкавушак.

Самым загружаным напрамкам у Еўрасаюз для грузавога транспарту таксама застаецца польскі. Перад «Кукурыкамі» (сумежны «Казловічы») прастойваюць 1350 фур, якія чакаюць уезду на суседнюю тэрыторыю. Праз гэты пункт пропуску ў Польшчу прайшло 58 працэнтаў грузавікоў ад нормы.

За суткі кантрольныя службы пагранпераходаў «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») і «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») аформілі ўсяго 21% вялікагрузаў. Уезду ў Літву чакаюць 830 грузавых аўто.

Перад латвійскім пунктам пропуску «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына») знаходзіцца 410 фур. Суседні бок прыняў на сваю тэрыторыю ўсяго 11% грузавікоў ад нормы.

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю