Top.Mail.Ru
215

ДПК: З пачатку года больш за 224 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе

З пачатку года больш за 224 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржаўны пагранічны камітэт.

З 1 студзеня бягучага года ў Беларусь прыбыў 224 591 замежны грамадзянін з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехала з краін — суседзяў Беларусі — Літвы, Латвіі і Польшчы.

Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 256 327 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбылі 404 295 замежнікаў, з Літвы — 662 014, з Польшчы — 132 289. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь заехалі 57 729 чалавек.

У ДПК нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю