На Заслаўскім вадасховішчы завяршыўся другі этап адкрытага Кубка Садружнасці па парусным спорце 2025 года, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
Удзел у спаборніцтвах прынялі яхцмены з Беларусі, Расіі і Кітая, у актыве нашай каманды чатыры ўзнагароды — дзве залатыя і дзве бронзавыя. Медаль вышэйшай пробы ў класе «Лазер-Радыял» заваявала Таццяна Драздоўская, у класе «Лазер» лепшым стаў Яўген Мадыцкі, а Максім Дзягель замкнуў тройку прызёраў. Таксама трэцяе месца ў класе «IQFoil» заняў Іван Чычын.
На першым этапе Кубка Садружнасці па парусным спорце, які праходзіў у канцы красавіка ў Сочы, беларускія спартсмены выйгралі два медалі (1-1-0). Драздоўская прынесла золата, Мадыцкі быў срэбным прызёрам.