У Кішынёве пачаўся чарговы адборачны этап Еўралігі па пляжным футболе, перадае БелТА.
У першым матчы папярэдняй групы С дзеючыя пераможцы галоўнага кантынентальнага турніру італьянцы разграмілі бельгійцаў з лікам 6:1. Гаспадары спаборніцтва малдаване перамаглі каманду Казахстана — 2:1. У другім туры зборная Італіі сустрэнецца з казахстанскімі пляжнікамі, а Малдова будзе сапернічаць з Бельгіяй.
У квартэце D украінцы перайгралі эстонцаў з рэзультатам 5:1, а датчане перамаглі ў авертайме каманду Германіі — 4:3. У другі гульнявы дзень адбудуцца дзве сустрэчы: Данія — Эстонія, Германія — Украіна. Спаборніцтвы ў сталіцы Малдовы завершацца 2 жніўня, пасля чаго вызначацца ўсе ўдзельнікі муперфіналу, які адбудзецца 8-13 верасня ў італьянскім Віярэджа.
Першыя чатыры каманды, якія згуляюць у вырашальнай стадыі Еўралігі, сталі вядомы ў канцы мая ў іспанскім Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя: Іспанія, Партугалія, Беларусь, Швейцарыя. На групавым этапе беларускія падапечныя іспанскага трэнера Нікаласа Альварада занялі другое месца ў квартэце В, разграміўшы зборныя Турцыі (10:2) і Чэхіі (8:3) і ўступіўшы партугальцам (4:5). У паўфінале беларусы пацярпелі паражэнне ад каманды Іспаніі (4:6), а ў паядынку за трэцяе месца перамаглі швейцарцаў з лікам 6:4.
У мінулым сезоне беларусы трэці раз запар сталі бронзавымі прызёрамі Еўралігі, а ў 2021 годзе яны былі ўладальнікамі серабра галоўнага кантынентальнага турніру. На чэмпіянаце свету 2025 года зборная Беларусі заваявала сярэбраныя медалі, уступіўшы ў фінале бразільцам. Год таму ў вырашальным паядынку Еўралігі зборная Італіі перамагла іспанцаў, заваяваўшы свой чацвёрты тытул.