У Беларусі пачалася ўборка бульбы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
«Пытанне, якое найбольш хвалюе беларусаў: а што з бульбай? Дакладваем: бульбы ў краіне накапана больш за 12 тысяч тон», — сказалі ў Мінсельгасхарчы.
Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за леташнюю на 17,7 ц/га.
План уборкі бульбы — 22 тысячы га. Пакуль убрана амаль 2% ад запланаваных плошчаў. Работу пачалі ўсе вобласці краіны.