Top.Mail.Ru

Другі маладзёжны ваенна-патрыятычны форум пройдзе ў Гомелі 6-7 мая

II Маладзёжны ваенна-патрыятычны форум пройдзе 6-7 мая ў Гомелі, праграма двух дзён насычаная і разнастайная, паведамляе БелТА са спасылкай на арганізатараў.

Так, першы дзень пройдзе на базе вайсковай часці 5525. Удзельнікам форуму свае магчымасці ў ходзе паказальных выступленняў прадэманструюць супрацоўнікі падраздзяленняў вайсковай часці, кінолагі Гомельскай пагранічнай групы, а таксама курсанты ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

У праграме і выстава ўзбраення і сродкаў, спецыяльнай і баявой тэхнікі розных ведамстваў: ад міністэрстваў унутраных спраў і абароны да ратавальнікаў і пагранічнікаў. На інтэрактыўных пляцоўках дзеці змогуць паспрабаваць свае сілы ў абыходжанні з прадстаўленым арсеналам і інш. Ваенна-патрыятычныя клубы Гомельскай вобласці падзеляцца вопытам работы, прэзентуючы свае напрацоўкі і дасягненні.

Другі дзень адкрые пленарнае пасяджэнне. Гэта будзе шчырая і сур’ёзная размова з моладдзю на актуальныя тэмы. На парадку дня «Сучасны патрыятызм: ад выклікаў — да рашэнняў». З прадстаўнікамі маладога пакалення сустрэнуцца кіраўнікі ведамстваў.

Таксама для дзяцей падрыхтаваны канцэрт з удзелам калектываў паўднёва-ўсходняга рэгіёна.

Завершыць двухдзённую праграму форуму цырымонія закладкі памятных капсул з зямлёй месцаў воінскай славы, дастаўленай з розных абласцей і Мінска, а таксама ўскладання кветак да падножжа Кургана Славы.

Упершыню форум адбыўся ў снежні мінулага года ў Мінску, ініцыятарам выступае Савет Рэспублікі. Мерапрыемства аб’ядноўвае сотні маладых людзей, у тым ліку ўдзельнікаў ваенна-патрыятычных клубаў, арганізацый, якія актыўна ўдзельнічаюць у фарміраванні здаровага патрыятызму.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю