Top.Mail.Ru
76

Другі цыкл НДЯА: чаго чакаць удзельнікам, растлумачылі ў Міністэрстве адукацыі

Другое нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі (НДЯА) пройдзе ў Беларусі ў гэтым годзе, паведамілі БелТА ў Міністэрстве адукацыі.


Першы цыкл НДЯА адбыўся ў Беларусі ў 2023 годзе, наступны намечаны на 2026-ы. «Гэта не праверка ведаў па асобных вучэбных прадметах, гэта комплекснае даследаванне на ўменне прымяняць у жыцці веды, атрыманыя на ўроках», — растлумачылі ў ведамстве.

Па выніках першага НДЯА былі зроблены асноўныя высновы. Так, найбольш паспяхова юнакі і дзяўчаты справіліся з заданнямі па фінансавай і чытацкай дасведчанасці, крыху менш паспяхова — па матэматычнай і прыродазнаўча-навуковай. «Характэрна, што практычна не было адрозненняў у рэзультатах дзяўчат і юнакоў. Лепш за ўсіх з дыягнастычнай работай справіліся навучэнцы ліцэяў. За імі ідуць навучэнцы з гімназій і сярэдніх школ, далей — каледжаў», — расказалі ў Міністэрстве адукацыі.

Як падкрэслілі ў ведамстве, удзельнікі першага цыкла НДЯА ўжо ўступілі ў дарослае жыццё: «Для іх заданні па функцыянальнай дасведчанасці цяпер не вучэбныя, а рэальнасць — студэнцкая, прафесійна-працоўная, сямейная, грамадская. І ў кожнай з гэтых сфер у іх свае функцыянальныя задачы».

Таксама ва ўстановах адукацыі Беларусі завяршылася рэпетыцыя нацыянальнага даследавання якасці адукацыі (НДЯА) да новага цыкла. Да яе далучыліся вучні 9-х класаў школ і гімназій, а таксама навучэнцы ліцэяў — 10-класнікі і першакурснікі каледжаў. Моладзі былі прапанаваны работы, якія ўключалі заданні па чытацкай і матэматычнай адукаванасці, і заданні па прыродазнаўча-навуковай і фінансавай дасведчанасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю