Top.Mail.Ru

Другое пасяджэнне VІІ Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 18–19 снежня

Дадзены афіцыйны старт кампаніі па падрыхтоўцы другога пасяджэння VІІ Усебеларускага народнага сходу. У адпаведнасці з распараджэннем Старшыні УНС Аляксандра Лукашэнкі ён пройдзе ў Мінску 18—19 снежня 2025 года.


Упершыню пасяджэнне вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя склікаецца шляхам выдання распараджэння старшыні УНС. Першае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу адбылося 24-25 красавіка 2024 года і ў адпаведнасці з заканадаўствам склікалася Цэнтральнай выбарчай камісіяй.

Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэнняў VII УНС створаны ў лютым гэтага года. Яго ўзначальвае Прэм’ер-міністр Беларусі, а ў склад уваходзіць шэраг вышэйшых службовых асоб, кіраўнікі міністэрстваў, старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю