Top.Mail.Ru
1085

ДТЗ у Мінскім раёне: чацвёра загінуўшых, у тым ліку непаўналетнія

Сёння каля 5:20 на аўтадарозе М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск» паблізу в. Слабодшчына Мінскага раёна, паводле папярэдняй інфармацыі, 25-гадовы вадзіцель Mercedes у стане алкагольнага ап’янення сутыкнуўся з аўтамабілем Skoda, які рухаўся ў спадарожным напрамку.


У выніку ДТЗ 4 пасажыры Skoda (дзве жанчыны і дзве дзяўчынкі, асобы ўстанаўліваюцца) загінулі, вадзіцелю аказваецца медыцынская дапамога.

На месца здарэння выезжалі начальнік УУС Міншчыны Андрэй Любімаў, начальнік ГУ ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў, працавалі супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю