Top.Mail.Ru

Прадстаўніцы Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БСЖ» далучыліся да акцыі «Маміны пірагі»

Родныя мамы не заўсёды могуць даехаць да сваіх сыноў і асабіста павіншаваць іх з Днём абаронцаў Айчыны, таму гэту прыемную місію ўсклалі на сябе іншыя жанчыны, члены абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».


Прадстаўніцы прыгожага полу пабывалі ва ўсіх воінскіх часцях, якія дыслацыруюцца на тэрыторыі Віцебшчыны, каб пачаставаць ваеннаслужачых тэрміновай службы дамашняй выпечкай. Прысмакі — пірагі і піражкі з рознымі начынкамі, булачкі, пячэнне, кексы — гатавалі няпярэдадні. У кожнай порцыі — часцінка душы, клопат і любоў.

Жыхаркі абласнога цэнтра прывезлі дзясяткі пірагоў і іншых кандытарскіх вырабаў у 103-ю асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду — і стрыманыя армейскія памяшканні адразу запоўніліся дамашнімі пахамі. На мужчынскіх тварах з’явіліся ўсмешкі. 

— У акцыі «Маміны пірагі» мы ўдзельнічаем з 2021 года, — распавяла старшыня абласной арганізацыі БСЖ, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая. — Яна палюбілася абодвум бакам, традыцыйна праходзіць не толькі 23 лютага, але і падчас іншых святаў, сустрэч з нашымі мужнымі абаронцамі. Народ і армія адзіныя!

Святлана ЯКАЎЛЕВА, 
фота з адкрытых крыніц. 





arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю