Кліенты Беларусбанка і БСБ Банка ў ноч з 26 на 27 ліпеня часова не змогуць скарыстацца шэрагам банкаўскіх паслуг. Прычына — правядзенне планавых тэхналагічных работ, паведамляе «Мінская Праўда».
Беларусбанк правядзе абслугоўванне сваіх сістэм з 23:00 26 ліпеня да 7:00 27 ліпеня. На гэты час будуць прыпыненыя:
- усе аперацыі па бягучых і ўкладных рахунках,
- пагашэнне крэдытаў,
- афармленне банкаўскіх карт,
- доступ да сістэмы АРІП (АІС «Разлік»),
- а таксама работа банкаматаў, інфакіёскаў і падраздзяленняў банка.
Дадаткова з 1: 00 да 2:00 нават у кругласутачных аддзяленнях будуць недаступныя ўсе аперацыі — як па картах, так і за наяўны разлік.
БСБ Банк у перыяд з 1:50 да 7:00 27 ліпеня пяройдзе на новую сістэму працы з картачнай інфраструктурай. У гэты час будзе адключаны доступ да:
- банкаўскіх карт,
- банкаматаў і тэрміналаў.
Прадстаўнікі банкаў рэкамендуюць загадзя правесці неабходныя плацяжы і папаўненні, а таксама падрыхтаваць наяўныя сродкі для камфортных разлікаў. Кліентам прыносяць прабачэнні за часовыя нязручнасці.