У Мінску і Віцебскім раёне за суткі ў рэках патанулі два чалавекі. Пра гэта паведамляе БелТА.
Паводле інфармацыі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, у Віцебскім раёне патануў рыбак. Трагедыя адбылася на рацэ Заходняя Дзвіна паблізу вёскі Грышаны. Паведамленне ратавальнікам паступіла 4 кастрычніка ў 17:21. Прыбыўшы да месца выкліку, за 40 м ад берага на паверхні вады ратавальнікі знайшлі цела мужчыны 1964 года нараджэння. Побач з ім была маторная лодка. Цела патанулага дасталі з вады і даставілі на бераг. Абставіны ўтаплення ўстанаўліваюцца.
Паведамляецца таксама пра мужчыну, які патануў у рацэ Лошыца ў Мінску. Паведамленне ратавальнікам паступіла таксама напярэдадні ў 16:06. Работнікі МНС дасталі з вады грамадзяніна 1975 года нараджэння.