У Бераставіцкім раёне два чалавекі загінулі ў ДТЗ, паведамілі БелТА ў МУС.
Аварыя адбылася 4 ліпеня каля дзесяці вечара паблізу в. Масаляны. Паводле папярэдняй інфармацыі, 38-гадовы кіроўца Volkswagen не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у левы па ходзе руху кювет. Аўтамабіль перакуліўся ў меліярацыйны канал.
Кіроўца і 35-гадовы пасажыр загінулі.
На месцы здарэння працавалі інспектары ДАІ і следча-аператыўная група.