Такую прыемную знаходку гэтай вясной выявілі спецыялісты навуковага аддзела Нацыянальнага парку. «Гняздо ў арлана-белахвоста вялікіх памераў, бо і сама птушка вельмі вялікая. Гэта адна з самых буйных птушак Беларусі, занесеных у Чырвоную кнігу. Размах крыла ў арлана дасягае 2,6 м.гэта прыблізна як сярэдняя вышыня ад падлогі да столі», — расказалі ў нацпарку.
Чырванакніжнік будуе гняздо з буйных галінак, уцяпляючы і высцілаючы яго карой, лісцем і тонкімі дубчыкамі. Таксама яно павінна мець моцную апору і зручны падлёт. На працягу некалькіх гадоў гаспадары дабудоўваюць гняздо, з часам яно можа дасягнуць двух метраў у дыяметры і паўтары метраў у вышыню. У такім гняздзечку папросту можа змясціцца нават чалавек. На гнёзды афармляюцца спецыяльныя ахоўныя пашпарты, якія будуць спрыяць ахове птушак-чырванакніжнікаў.