Пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу.
Напярэдадні вечарам 49-гадовая вадзіцель трамвая, рухаючыся па вуліцы Першамайскай, паблізу дома № 2 наехала на 59-гадовага мужчыну і 70-гадовую жанчыну, якія знаходзіліся на трамвайных пуцях паблізу раздзяляльнай агароджы. Пешаходы з прыкметамі алкагольнага ап’янення дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для абследавання. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Ленінскага РУУС г. Мінска.
ДАІ нагадвае, што перасякаць праезную частку трэба толькі ва ўстаноўленых месцах і на дазваляльны сігнал святлафора. У цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці неабходна абавязкова выкарыстоўваць святлоадбіўныя элементы на сваім адзенні. Пешаходам забараняецца затрымлівацца і спыняцца на праезнай частцы дарогі, у тым ліку на лініі гарызантальнай дарожнай разметкі, якая раздзяляе сустрэчныя і спадарожны патокі транспартных сродкаў, за выключэннем спынення на астраўках бяспекі.
Фота з ТГ-канала ДАІ Мінска