Top.Mail.Ru
223

Два пенсіянеры і ўрач з Мінска пазбавіліся больш як Br115 тыс.

Два пенсіянеры і ўрач з Мінска трапіліся на хітрасці аферыстаў і пазбавіліся больш як Br115 тыс. Аб гэтым піша БелТА.



У сталічную міліцыю звярнуліся 73-гадовая і 86-гадовы пенсіянеры, а таксама 37-гадовая мінчанка, якая працуе ўрачом. Усім ім паступілі званкі ад ашуканцаў, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі «Белтэлекама» ці праваахоўных органаў. У якасці падставы выкарыстоўваліся прапанова падоўжыць дамову на паслугі сувязі, запалохванне ў абвінавачанні пераводу грошай на дэструктыўныя мэты, а таксама прапанову дапамагчы сваяку, які нібыта стаў вінаватым у ДТЗ. У выніку падману пацярпелыя пазбавіліся больш як Br115 тыс. асабістых накапленняў.

17-гадовага кур’ера-замежніка, які забраў у 37-гадовай мінчанкі больш за $21 тыс., удалося затрымаць да таго, як ён пакінуў краіну. Непаўналетні прызнаўся, што прыбыў у Беларусь напярэдадні, каб падзарабіць. На злачынную падпрацоўку ён адгукнуўся ў сябе на радзіме і свядома пайшоў на супрацьпраўныя дзеянні. За кожную выкананую замову замежніку абяцалі 2% ад агульнай сумы.

Распачаты крымінальныя справы. Праваахоўнікі ўстанаўліваюць іншых удзельнікаў злачынных схем.

Фота з адкрытых крыніц


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю