Top.Mail.Ru
209

Два пункты пропуску на граніцы з Літвой адкрыюцца 20 лістапада

З чацвярга, 20 лістапада, з 01:00 па мінскім часе, Літва плануе аднавіць працу двух пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю. Як паведаміў Дзяржаўны пагранічны камітэт, афіцыйнае апавяшчэнне аб гэтым паступіла ўвечары 19 лістапада ад Службы аховы дзяржаўнай граніцы пры МУС Літвы па лініі пагранпрадстаўніцкай дзейнасці.


Гаворка ідзе пра пагранічныя пераходы «Каменны Лог — Мядзінінкай» і «Беняконі — Шальчынінкай».

Беларускі бок, у сваю чаргу, цалкам гатовы да аднаўлення пропуску асоб і транспартных сродкаў праз гэты ўчастак дзяржаўнай граніцы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю