Top.Mail.Ru

Два рыбакі патанулі ў Сожы ў Гомелі

Два рыбакі 1970 і 1987 гадоў нараджэння патанулі ў рацэ Сож у Гомелі, паведамілі БелТА ў АСВОД.


Трагедыя адбылася днём 17 верасня.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кампанія з трох чалавек рыбачыла на беразе Сожа. У нейкі момант адзін з таварышаў вырашыў праверыць рыбалоўныя снасці, заблытаўся ў ляску і сышоў пад ваду. На дапамогу яму паспяшаўся другі рыбак, але таксама заблытаўся ў ляску і патануў.


«Абставіны здарэння высвятляюцца», — дадалі ў АСВОД.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю