Top.Mail.Ru
171

Два вучэнні АДКБ пройдуць у кастрычніку ў Беларусі

Два вучэнні Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пройдуць у кастрычніку ў Беларусі. Пра гэта заявіў генеральны сакратар АДКБ Таалатбек Масадыкаў у інтэрв’ю, размешчаным на сайце «Саюзнікі. АДКБ», паведамляе БелТА.



«Традыцыйна правядзём сумесныя ваенныя вучэнні: «Узаемадзеянне», «Пошук», «Эшалон», «Рубеж», дзе з улікам найноўшага баявога вопыту штогод адпрацоўваюцца асобныя аспекты падрыхтоўкі войскаў. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у кастрычніку адбудзецца камандна-штабное вучэнне з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае братэрства — 2026». Будзем таксама ажыццяўляць каардынацыю дзейнасці ў сферы прадухілення біялагічных пагроз з мэтай стварэння надзейнай сістэмы забеспячэння біялагічнай бяспекі АДКБ. На тэрыторыі Беларусі ў кастрычніку зноў адбудзецца спецыяльнае вучэнне АДКБ "Бар’ер-2026", тым самым будзе прадоўжана практыка сумеснага выканання задач па ліквідацыі біялагічных пагроз у інтарэсах Калектыўных міратворчых сіл АДКБ», — сказаў генеральны сакратар.

«У сферы процідзеяння выклікам і пагрозам будзем паслядоўна нарошчваць патэнцыял і вопыт работы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам, процідзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, барацьбу з незаконнай міграцыяй, злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій, — адзначыў ён. — Працягнем правядзенне практычных мерапрыемстваў у фармаце спецыяльных аперацый пад умоўнымі назвамі «Наёмнік», «Канал», «Нелегал» і «ПРОКСІ».

Ён таксама дадаў, што арганізацыя працягне актыўную работу па інфармацыйна-аналітычным і прагнозным забеспячэнні, каардынацыі намаганняў грамадзянскай навукова-экспертнай супольнасці, пашырэнні прысутнасці тэматыкі АДКБ у сацыяльных сетках і ўмацаванні яе іміджу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю