Два вяскоўцы ў Зэльвенскім раёне выкралі з поля гаспадаркі 26 рулонаў грубых кармоў, паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі Зэльвенскага РАУС выкрылі двух мясцовых жыхароў 45 і 72 гадоў, якія рэгулярна выкрадалі з поля мясцовага сельгаспрадпрыемства рулоны сена і саломы.
Усяго крымінальны дуэт паспеў забраць 26 рулонаў грубых кармоў. Скрадзенае напарнікі вывозілі на гужавой фурманцы і мелі намер выкарыстоўваць у асабістай дапаможнай гаспадарцы.
Дзеянням падазраваных дадзена прававая ацэнка. За крадзеж, здзейснены групай асоб, ім пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.