Top.Mail.Ru
942

Дваіх мужчын з марыхуанай затрымалі ў Мінску

Дваіх мужчын з марыхуанай затрымалі ў Мінску, паведамілі БелТА ў ГУУС Мінскага гарвыканкама.



Падчас адмысловай праграмы «МАК» супрацоўнікі наркакантролю Маскоўскага РУУС затрымалі менчукоў 25 гадоў і 31 года. Мужчыны займаліся развядзеннем грызуноў і папугаяў, а акрамя гэтага арганізавалі ў сваіх кватэрах памяшканні для вырошчвання канопляў.

У затрыманых канфіскавалі шэсць гаршкоў з грунтам і раслінамі канопляў, насенне і прадметы, якія выкарыстоўваюцца для іх прарошчвання, а таксама прыстасаванні для спажывання наркотыку. У 25-гадовага жыхара сталіцы знайшлі і гатовыя да ўжывання марыхуану і гашыш. 

Фігуранты распавялі, што праз забароненыя сайты ў Інтэрнэце куплялі насенне канопляў, абсталявалі дамы гроубоксы і вырошчвалі нарказмяшчальныя расліны.

У дачыненні да фігурантаў распачатыя крымінальныя справы.

У ГУУС дадалі: раней мужчыны ўжо прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркатычных сродкаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю