У Рэчыцкім раёне ў ДТЗ загінулі двое дарослых, пацярпелі двое дзяцей. Пра гэта паведамляе БелТА.
У Рэчыцкім раёне прыкладна ў 20:30 31-гадовая жанчына-вадзіцель «Дэу Ланос», рухаючыся па аўтадарозе Н4279 Брагін — Холмеч, папярэдне, не справілася з кіраваннем, з’ехала ў кювет і перакулілася. Пасля гэтага аўтамабіль загарэўся.
Ад атрыманых траўмаў жанчына-вадзіцель загінула на месцы здарэння, 41-гадовы мужчына-пасажыр памёр у бальніцы, а 14-гадовая дзяўчынка і 12-гадовы хлопчык шпіталізаваны.
На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, хуткая дапамога і следча-аператыўная група. Абставіны і прычыны здарэння высвятляюцца.