Top.Mail.Ru
226

Двое гамяльчан распаленым прасам катавалі знаёмага, вымагаючы грошы. Справа перададзена ў суд

Пракуратура Гомеля накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да двух мясцовых жыхароў, якім інкрымінаваны разбой з прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў, паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры Гомельскай вобласці.



Згодна з матэрыяламі справы, двое маладых людзей з абласнога цэнтра вырашылі выкрасці ў іх агульнага знаёмага грошы. Так, у адзін з красавіцкіх вечароў нецвярозыя таварышы прыйшлі да яго дадому і сталі патрабаваць грошы. «Ад пагроз яны перайшлі да дзеянняў. Збівалі гаспадара дома нагамі і рукамі, удары прыйшліся ў вобласць галавы і грудной клеткі. Затым па чарзе прыкладвалі да твару і аголеных частак цела нагрэты прас. Гвалт доўжыўся каля 18 гадзін, абвінавачаныя выкралі каля Br600», — расказалі ў абласной пракуратуры.

Па заключэнні эксперта, ад уздзеяння распаленага праса мужчыну былі нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце незваротнага знявечвання твару і шыі.

Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Гомельскага гарадскога аддзела СК.

Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў пракуратуры Гомеля прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачвання і аб’ектыўным даследаванні акалічнасцяў злачынства. Пагадзіліся з кваліфікацыяй учыненага па ч. 3 арт. 207 КК. Выбраную раней у дачыненні да абвінавачаных меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту намеснік пракурора Гомеля пакінуў без змены.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю