Двое загінулых выяўленыя пры пажары ў аднапавярховым цагляным будынку ў Мінску. Пра гэта паведамілі БелТА ў МНС.
Інфармацыя аб пажары ў аднапавярховым цагляным будынку калектыўных пабудоў у Мінску паступіла ратавальнікам 8 снежня ў 3.26. У выніку пажару пашкоджана маёмасць і дах збудаванняў на агульнай плошчы 144 кв. м. На пажары выяўлены загінулыя грамадзянін 1957 года нараджэння і грамадзянка 1969 года нараджэння.
Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.