Top.Mail.Ru

Двое жыхароў Віцебска падзараблялі ў сталіцы закладчыкамі

Двое жыхароў Віцебска падзараблялі ў сталіцы закладчыкамі. Пра гэта паведаміла БелТА.


Супрацоўнікі наркакантролю Савецкага РАУС сталіцы пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі дваіх жыхароў Віцебскай вобласці 22 і 23 гадоў.

«Крымінальную падпрацоўку мужчыны знайшлі ў Інтэрнэце. Выконваючы загады куратара, фігуранты прыехалі ў сталіцу, дзе знялі кватэру. Па месцы жыхарства яны фасавалі наркотык на дробныя дозы і раскладвалі па схованках-закладках на тэрыторыі Мінскага раёна», — паведамілі ў ГУУС.

Аператыўнікамі выяўлена і канфіскавана больш за 70 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС.

Распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю