Медыкі спрабавалі выратаваць дзіця, аднак яно загінула.
Увечары 16 чэрвеня ў абласным цэнтры здарылася трагедыя. Мужчына, які праходзіў ля адной са шматпавярховак, убачыў на зямлі дзіця з цяжкімі траўмамі.
Як расказалі ў Следчым камітэце, папярэдне вядома, што двухгадовы хлопчык разам з сям’ёй прыехаў у Беларусь з іншай краіны і часова гасцяваў у сваякоў.
У момант трагедыі бацькі знаходзіліся на кухні, а трое малалетніх дзяцей гулялі ў суседніх пакоях. У нейкі момант здарылася трагедыя, падрабязнасці якой высвятляюць следчыя.