Top.Mail.Ru
235

Дылер МТЗ у верасні адкрые мультыбрэндавы цэнтр у Прымор'і

Дылер Мінскага трактарнага завода ў верасні гэтага года адкрые мультыбрэндавы цэнтр у Прыморскім краі — чацвёрты ў Расіі, перадае БелТА.


«Стварэнне мультыбрэндавых цэнтраў — перспектыўны напрамак для прасоўвання беларускай прадукцыі на тэрыторыі Расіі. На гэты момант тут працуюць тры мультыбрэндавыя цэнтры: два на базе нашых гандлёвых дамоў «МТЗ-Татарстан» і «МТЗ-Сібір», адзін на базе холдынгу «ВелКом» у Омскай вобласці. У верасні гэтага года плануем адкрыць мультыбрэндавы цэнтр на базе кампаніі «Мінскія трактары» ў Прыморскім краі», — канкрэтызаваў намеснік маркетынг-дырэктара па камерцыйнай рабоце на рынках краін СНД — начальнік упраўлення прасоўвання і рэалізацыі прадукцыі ў краіны СНД ААТ «МТЗ» Міхаіл Вардугін

Больш за тое, разглядаецца магчымасць арганізацыі адзіных цэнтраў продажу і сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі ў Цюменскай і Варонежскай абласцях. На заводзе заўважылі, што Расія з’яўляецца адным з ключавых рынкаў для экспарту тэхнікі BELARUS. На сёння на тэрыторыі федэрацыі дзейнічаюць пяць суб’ектаў уласнай тавараправоднай сеткі, больш за 90 дылераў займаюцца рэалізацыяй прадукцыі.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі трактарны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «МТЗ-Холдынг», зарэгістраванага 1 жніўня 2014 года. Акрамя ААТ «МТЗ», у структуру холдынгу «МТЗ-Холдынг» уваходзяць 15 адкрытых акцыянерных таварыстваў. У прыватнасці, Мінскі трактарны завод вырабляе колавыя сельскагаспадарчыя трактары з рухавіком магутнасцю 57-364 конскія сілы, машыны пагрузачна-транспартныя, пагрузачна-разгрузачныя, трэлевачныя, лесагаспадарчыя і камунальныя, пагрузчыкі, універсальныя шасі, сталёвае і чыгуннае ліццё, штампоўкі і запасныя часткі.

Фота з адкрытых крыніц


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю