Top.Mail.Ru
289

«Дынама» адкрые сезон КХЛ 9 верасня ў Маскве, першы матч на «Мінск-Арэне» пройдзе 22 верасня

Сталі вядомыя першыя супернікі мінскага «Дынама» ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2025/26, паведамляе БелТА.



У пачатку новага сезона «зубры» адправяцца ў гасцявое турнэ па маршруце Масква — Ніжнякамск — Астана. 9 верасня падапечныя Дзмітрыя Квартальнава згуляюць супраць Спартака«, 11 верасня сустрэнуцца з «Нафтахімікам», а 13 верасня пазмагаюцца з «Барысам». Першы хатні матч «рэгуляркі» дынамаўцы правядуць 22 верасня супраць каманды са сталіцы Казахстана. Сезон КХЛ стартуе 5 верасня паядынкам фіналістаў Кубка Гагарына-2025 «Лакаматыва» і «Трактара».

Усяго ў «гладкім» чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі кожны з 22 клубаў правядзе па 68 гульняў. На Захадзе і ўсходзе выступяць па 11 каманд, з абедзвюх канферэнцый у плэй-оф выйдуць па восем лепшых калектываў. Папярэдні сезон КХЛ стаў для «Дынама» лепшым у гісторыі — «зубры» занялі найвышэйшае для сябе чацвёртае месца на Захадзе па выніках «рэгуляркі», пасля чаго ўпершыню выйшлі ў другі раўнд Кубка Гагарына.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю