Top.Mail.Ru

Дырэктар Інстытута радыебіялогіі: каля 21 тыс. га пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС зямель уведзена ў сельгасабарот

Каля 21 тыс. га зямель, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, уведзена ў абарот. Пра гэта журналістам перад круглым сталом «Дзяржаўныя меры абароны правоў грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС» расказаў дырэктар Інстытута радыебіялогіі НАН Ігар Чэшык, паведаміла БелТА.


«У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС больш за 700 тыс. га было выведзена з сельскагаспадарчага абароту. Так, каля 20% тэрыторыі ў нас аказалася ў статусе пацярпелай. Для любой краіны такі працэнт яе тэрыторыі — гэта неверагодна велізарная лічба. І, адпаведна, гэта адбіваецца на сацыяльна-эканамічным развіцці, на аграпрамысловым комплексе, які таксама нясе адчувальныя страты. І наша ўся саракагадовая дзейнасць у першую чаргу была накіравана на забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці чалавека на гэтых тэрыторыях, вядзення на іх сельскай гаспадаркі, каб зрабіць землі даступнымі для апрацоўкі, вырошчвання і атрымання экалагічна чыстай прадукцыі, якая адпавядае ўсім гранічна дапушчальным узроўням, — адзначыў Ігар Чэшык. — На сёння ўведзена прыкладна 21 тыс. га пацярпелых зямель назад у абарот. У цэлым гэта работа вядзецца актыўна і пастаянна. І гэта складаны, шматузроўневы працэс, які пачынаецца з аграхімічнага і радыялагічнага аналізу глеб. Затым ідзе шматступенная работа на ўзроўні розных міністэрстваў і ведамстваў, і канчатковае рашэнне аб увядзенні нейкіх зямель у сельскагаспадарчы абарот прымаецца Саветам Міністраў».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю