Аператыўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі сталічнай міліцыі затрымалі 40-гадовага жыхара Віцебска.
Па словах начальніка УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама Аляксея Андручонкі, праваахоўнікамі ўстаноўлена, што мужчына, з’яўляючыся дырэктарам будаўнічага прадпрыемства, атрымаў каля 20 тысяч еўра ад кіраўніка адной прыватнай фірмы. Узамен абяцаў забяспечыць выйгрыш у тэндэры на пастаўку спартыўных трэнажораў для гарадскога грамадскага комплексу.
Фігурант сам назваў прадпрымальніку суму, адзначыўшы, што іншым шляхам у конкурсе не перамагчы. Для канспірацыі задзейнічаў некалькіх пасярэднікаў, але ўсё роўна быў выкрыты.
Следчымі распачата крымінальная справа. Працягваецца работа па ўстанаўленні іншых эпізодаў злачыннай дзейнасці затрыманага.