Яе трылогія з аповесцяў ў жанры фэнтэзі пазнаёміла падлеткаў з прыгодамі Гаварда і Кундоса, прыцягнула да сур'ёзных разваг пра выхаванне асобы, любоў да роднай старонкі і роднага дома.
На сустрэчы з чытачамі дзіцячай бібліятэкі, якая прайшла ў Івацэвічах, пісьменніца расказала пра свае новыя творчыя праекты, пра кнігі, рукапісы якіх ужо знаходзяцца ў выдавецтве. Асаблівую ўвагу Наталля Андрасюк надала тэмам, звязаным з бяспекай дзяцей і іх адказнасцю за свае паводзiны. Павучальныя гісторыі, якія празаік укладвае ў свае творы, даволі часта знаходзіць у час сустрэч са школьнікамі. Вось і iвацэвіцкіх хлопчыкаў і дзяўчынак літаратар заклікала да дыялогу, абмену думкамі і развагамі не толькі аб прачытаным, але і ўвогуле развагамі пра школьнае жыццё.
Варта нагадаць, што Наталля Андрасюк даволі шмат увагі надае сустрэчам з юнымі чытачамі, літаральна кожны тыдзень бывае ў школах і бібліятэках. І не толькі Брэста, дзе яна жыве і працуе, але і ўсёй Брэстчыны і іншых куточкаў Беларусі.
Мікола Берлеж