Top.Mail.Ru

Дыялог улады і бізнесу, падтрымка моладзі: стартуе Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва

Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва-2026 праходзіць з 16 па 20 лістапада, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

«Пул з больш як 200 мерапрыемстваў ахопіць усе рэгіёны краіны, і ў кожнага зацікаўленага ёсць магчымасць прыняць у іх актыўны ўдзел», — расказалі ў прэс-службе. Мерапрыемствы аб’яднаюць прадстаўнікоў органаў улады, бізнесу, інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, адукацыйных устаноў і ініцыятыўных грамадзян.

Захаваны традыцыйны фармат правядзення «Кожны дзень — новы напрамак». У гэтым годзе акцэнты расстаўлены наступным чынам: першы дзень — стымуляванне прадпрымальніцкай ініцыятывы сярод моладзі, другі — інфраструктура падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Трэці дзень прысвечаны турыстычнаму напрамку, чацвёрты — дыялогу ўлады і бізнесу.

Завершыцца Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва ўшанаваннем пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю